Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.04.2019

Вiртуальная вандроука "Вёсачка мая, дзiуная старонка".

Паважаныя госці!

Сённня мы запрашаем вас на экскурсію па нашаму аграгарадку Вейна. Але наша экскурсія будзе не зусім звычайнай. Нам нікуды не патрэбна будзе ісці, а дапамогуць нам падарожнічаць сучасныя тэхнічныя сродкі. Ўсё што нам спатрэбіцца – гэта камп’юцер і крыху вашай увагі. Наша экскурсія называецца: “Віртуальная вандроўка “Вёсачка мая, дзіўная старонка”.

Першы ўспамін пра вёску Вейна адносіцца да 16 стагоддзя. Вейна ўжо ў 1604 годзе з’яўлялася цэнтрам невылікай адміністрацыйнай адзінкі, якой падпарадкоўваліся прылягаючыя вёскі. У 18 стагоддзі, пасля далучэння беларускіз зямель да Расіі, Вейнянскі фальварак быў падараваны Екацярынай Другой свайму фаварыту генералу - паручніку Аляксандру Ярмакову. У Вейнянскім памесці ў той час знаходзіліся: ветраны млын, вінакурня. У 1840 годзе на вінакурні быў устаноўлены паравы рухавік на 15 конскіх сіл.

У 20 стагоддзі Вейна ўжо стала цэнтрам воласці.у 1922 годзе на быўшых памешчыцкіх землях быў сазданы саўгас “Вейна”, які меў 267 га зямлі, а ў 1930 годзе ўжо 792 га.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была амаль поўнасцю разбурана.

У 2006 годзе вёска Вейна была пераўтворана ў аграгарадок, які з’яўляецца цэнтрам Вейняннскага сельскага Савета, на тэррыторыя якога размешчаны дзіцячы сад і Вейнянская сярэдняя агульнаадукацыйная школа.

Для правядзення культурнага дасугу насельніцтву аграгарадка прадстаўлены: Дом культуры, дзе працуе 13 клубных гуртка: народны ансамбль народнай песні “Вяйняначка”, гурток сольнага пення,, дзіцячы танцавальны гурток, дзіцячы вакальны ансамбль і інш.; бібліятэка – кніжны фонд складае 8919 адзінак і Вейнянская дзіцячая школа мастацтваў, дзе навучаюцца дзеці па класе фартапіяна, баяна, домры, акардэона, цымбалаў і духавых інструментаў.

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва аграгарадка здзейснівае Вейнянскі ФАП, аснашчаны сучасным абсталяваннем.

Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляецца праз гандлёвы дом “Родны кут” і магазін “Пяцёрачка”.

У аддзяленні філіялу АСБ “Беларусбанк” і аддзяленні паштовай сувязі, якія знаходзяцца ў аграгарадку, выконваюцца ўсе віды няпрофільных паслуг.

 

Асаблівую ўвагу ў нашай вёсцы прыцягвае Свята-Пакроўскі храм. Ён быў узведзены ў 1810 годзе, пра што сведчыць запіс на паклонным крыжы, які ўстаноўлены перад царквой на ахвяраванні прыхаджан.

У 1812 годзе войска арміі Напалеона дайшлі да вёскі Вейна. У храме была арганізаваная стаянка для начлегу і адпачынку салдат. Гэта, несумненна, апаганіла святыню, аднак і пакаранне не заставіла сябе доўга чакаць: хутка ўсе салдаты, якія аднесліся да Свята-Пакроўскага храма без патрэбнай павагі, загадкава памерлі ад страшэннай хваробы.

Пасля ўсталявання савецкай улады, шматлікія мясцовыя цэрквы былі зачынены, некаторыя – разбураны. Іх святыні былі пераданыя Пакроўскай царкве і захоўваюцца там да гэтай пары. У мясцовых жыхароў існуе павер’е, што царква знаходзіцца пад заступніцтвам самой Найсвяцейшай Багародзіцы. Прыкладам пацвержання гэтага можна назваць той выпадак, калі адзін з заўзятых змагароў камунізму, які арганізаваў працэс ліквідацыі крыжоў з купалаў царквы, фактычна раздзяліў удзел французскіх салдат.

 

  

Брацкая магіла савецкіх воінаў знаходзіцца ў цэнтры вёскі. У ёй пахавана 38 воінаў, якія загінулі ў чэрвені 1944года ў баях за вызваленне Магілёўскага раёнаад нямецкіх акупантаў. У 1958 годзе на магіле быў пастаўлены абеліск. 

Помнік землякам вёскі Вейна, размешчаны на ўскраіне вёскі. На ўшанаванне памяці 68 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1975 годзе пастаўлены помнік – скульптурная кампазіцыя: воін і дзяўчына-партызанка.

 Свае дзверы Вейнянская сярэдняя школа адчыніла для навучэнцаў 1 верасня 1974 года. Наша школа з’явілась шляхам аб’яднання трох школ: Грабянёўскай сярэдняй школы, Навасельской няпоўнай сярэдняй школы, Вейнянской пачатковай школы. Таму наша школа з’яўляецца пераемнікам традыцый гэтых трох школ.

  Першая школа ў мястэчку Вейна была адчынена ў1876 годзе. Гэта была царкоўнапрыходская школа. Праіснавалаяна дакастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Пасля революцыі была адкрыта Вейнянская пачатковая школа, якая праіснавала да 1974 года. Апошнім дырэктарам Вейнянскойпачатковай школы была Пускова Анна Ильинична.

 Грабянёўская сярэдняя школа свою гісторыю пачынае з 1929 года, калі на базе прафесійна-тэхнічнага вучылішча была адчынена сярэдняя школа. Апошні выпуск гэтай школы был у 1973 годзе.

 Навасельская школа да 1961 года была сямігадовай. С 1961 па 1974 год – васмігадовая школа. В 1974 году Навасельская няпоўная сярэдняя школа ўвайшла ў склад Вейнянской сярэдняй школы.

З 1974 года дырэктарамі Вейнянской сярэдняй школы былі:

Лыч Іван Сямёнавіч

Зіскін Уладзімір Абрамовіч

Клапкоў Сяргей Рыгоравіч

Папова Анна Ігнацьеўна

Зараз дырэктарам школы з’яўляецца Страх Святлана Эдуардаўна.

Дзіцячы сад у нашай вёсцы расчыніў свае дзверы ў верасні 1973 года. Пабудова размешчана ў тыповым будынку і разлічана на 4 групы, якія і зараз працуюць (1 малодшая, 2 малодшая, сярэдняя і старэйшая групы).

Кіравалі з пачатку работы дзіцячым садам:

Кніга Марыя Якаўлеўна

Марозава Валянціна Пятроўна

Ныркова Валянціна Браніславаўна

Зараз кіраўніком установы з’яўляецца Арлоўская Ліяна Альбертаўна.

Шмат дзетак выпусціў ужо наш садок, яны выраслі і працуюць у розных сферах на карысць нашай краіны.

Дзякуй за ўвагу!

Разделы сайта