Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

17.04.2019

Каб гучала мова дашкалят

Не шанавалі роднай мовы –
Чужая месца заняла.
Ды адрадзіць душу і словы
Нам шанц гісторыя дала.

    Кожны чалавек ужо с маленства павінен ганарыцца сваей нацыянальнай прыналежнасцю, любіць сваю Радзіму, мову, культуру. Перыяд дашкольнага дзяцінства па псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці, таму што менавіта дзецям дашкольнога ўзросту ўласцівы эмацыянальная добразычлівасць, цікавасць да навакольнага свету, шчырасць пачуццяў, безмяцежная даверлівасць да дарослых, імкненні паўтараць іх дзеянні.
   Адной з найважнейшых мэт работы педагагічнага калектыву ДУА «Яслі-сад аг.Вейна» з’яўляецца фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці выхаванцаў праз розныя віды дзейнасці. Дасягненне яе ажыццяўляецца дзякеуючы цеснай пераемнасці ў рабоце спецыялістаў установы, узаемадзеянню з бацькамі. Асноўнымі формамі працы з выхаванцамі з’яўляюцца гульні, заняткі, святы. У адпаведнасці з каляндаром народных святаў і абрадаў беларусаў у гадавы план работы ўстановы дашкольнай адукацыі ўключаны розныя мерапрыемствы. Праводзяцца сумесныя музычна-спартыўныя святы і забавы, адзначаюцца дзяржаўныя і фальклорныя святы.
  Наш педагагічны калектыў прымае удзел у абласным этапу рэспубліканскага фестывалю педагагічных ідэй «Каб мова родная гучала».
У рамках фестывалю на мінулым тыдні ў садзе прайшоў тыдзень беларускай мовы “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, галоўнай мэтай якога стала развіцце цікавасці да культурнай і гістарычнай спадчыны, традыцый беларускага народа; выхаванне павагі да мовы, культурных, духоўных каштоўнасцяў беларускага народа. У плыні тыдня прайшло шмат цікавых мерапрыемстваў, галоўнымі з якіх былі: сюжэтна-ралявая гульня “Мая сям’я”, віртуальная вандроўка “Вёсачка мая, дзіўная старонка”, знаемства дзяцей з энцыклапедычнымі ведамі па тэме: “Вытокі”. Выхаванцы разам з выхавацелямі стварылі макет “Правілы паводзін у прыродзе”.
    Завяршыўся тыдзень беларускай мовы правядзеннем бацькоўскага сходу, на якім бацькоў пазнаёмілі з кірункам працы па развіцці і прапагандзе беларускай культуры і мовы сярод нашых выхаванцаў. Бацькам было прапанавана забаўка “Вандраванне па старонках роднай мовы”, дзе гучалі беларускія вершы, прыказкі і прымаўкі, загадкі. Хлопцы і дзяўчынкі гулялі ў беларускія народныя гульні, танцавалі народныя танцы, спявалі прыпеўкі на роднай мове. Таксама дзеці паказалі тэатралізацыю беларускай народнай казкі “Пшанічны каласок”. Сюрпрызам для бацькоў стала беларуская песня "Прыязджайце ў госці" ў выкананні выхавальнікаў дзіцячага сада.
    Выхоўваць сапраўднага беларуса-патрыёта - цікавая і клапатлівая праца, дзе трэба прытрымлівацца прынцыпу “ад малога да вялікага”. Хочацца спадзявацца, што народная творчасць і практычная стваральная дзейнасць нашых супрацоўнікаў разам з дзецьмі стала яшчэ адным крокам на шляху далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да роднай мовы, да культуры роднага краю.
   Любоў да Радзімы складаецца з простага - павагі да сваіх продкаў і блізкіх, сваёй сям’і, свайго народа і навакольнай прыроды; выхаваць жаданне берагчы яе і спрыяць таму, каб наша краіна квітнела і прыгажэла.

Разделы сайта