Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.03.2020

Прыдзi, Вясна! Прыдзi, Красна!

Прыдзi, Вясна! Прыдзi, Красна!

 

Сёння ў садзе нашым свята.

І дзяцей сабралася багата.

Сонейка ярчэй заззяла,

Птушка ў садзе заспявала.

 

“Гуканне вясны” - адно з самых лірычных, прыгожых і магічных святаў у Беларусі. Нашы продкі пачаткам года лічылі вясну – пару сапраўднага абуджэння прыроды і надзей чалавека на лепшае жыццё. З першымі павевамі цяпла чалавек пачынаў кароценькімі песнямі-вяснянкамі клікаць вясну, прылёт птушак. Жанчыны выпякалі з цеста птушак. Вечарамі раскладалі вогнішчы, спявалі ля іх гукальныя вяснянкі і вадзілі карагоды. Меркавалася, што радасна сустрэтая, ветліва прынятая народам вясна ў падзяку прынясе свае падарункі – багаты ўраджай, прыплод скаціне, поспех у гаспадарчых справах.

Вось і ў ДУА «Яслі-сад аг.Вейна», які стаў інавацыйнай пляцоўкай рэспубліканскага значэння па тэме «Духоўна-маральнае выхаванне дашкольнікаў», на мінулым тыдні прайшло прыгожае і светлае свята, прысвечанае вясне - "Гуканне вясны".

Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у падрыхтоўцы свята: разам з педагогамі малявалі і выразалі папяровых птушак, развучвалі вершы, песні, заклічкі, гульні.

Забава прайшла цалкам на беларускай мове. Гэта выдатная магчымасць для дзетак прадэманстраваць свае таленты ў выкананнівуснай народнай творчасці.

Падчас свята хлопчыкі і дзяўчынкі вадзілі карагоды і вяснянкамі (“Ой, бяжыць ручаём вада”,"Жавароначкі, прыляціце") клікалі Вясну. З’явіўшаяся на свята Вясна прапанавала дзецям пагуляць з рознакаляровымі стужкамі, адгадаць загадкі, успомніць прыказкі і прымаўкі пра вясну. Завітаў на свята і дзед Рыгор. Разам з ім дзеці пагулялі ў гульні “Мікіта”, “Жабкі”, станчылі беларускую “Бульбу”. Адным з дзеючых асоб “Гукання вясны” стаў Бусел - сімвал Беларусі, міралюбнасці і мудрасці. З ім была звязана частка праграмы, прысвечаная беларускім гульням і народным прыкметам.

У канцы мерапрыемства дашкаляты з задавальненнем прынялі пачастунак – выпечаныя з цеста фігуркі птушак, адзін з галоўных сімвалаў абраду. Каб сапраўды прыйшла вясна, завяршылася свята упрыгожаннем вярбы папяровымі птушачкамі.

На мой погляд, падобныя мерапрыемствы дапамагаюць дзецям зразумець, што значыць быць беларусам, адчуць сувязь з продкамі і адказнасць за пераемнасць пакаленняў. 

 

Музычны кіраўнік ДУА «Яслі-сад аг.Вейна»                                          В.М.Багачова

Фотоматериал: https://yadi.sk/d/5EM6JUGzcRG34w

Разделы сайта