Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.03.2023

Гуканне вясны

       Скончылася доўгая зіма, а на змену ёй ідзе прыгажуня-вясна. Каб сапраўдная вясна хутчэй зазірнула ў наш край, выхаванцы сярэдняй групы падрыхтавалі і паказалі музычную забаву "Гуканне вясны". 

       Выхаванцы выконвалі беларускія песні, чыталі вершы, адгадвалі загадкі і гулялі ў рухомыя гульні. На забіяцкі заклік дзяцей прыйшла доўгачаканая вясна.

      На прагулцы ў гэты дзень выхаванцы размясцілі на кустах і дрэвах рознакаляровых птушак з паперы. Гэта першыя веснікі вясны, якія весяляць нас сваімі цудоўным меладычным спевам.

        Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі масу станоўчых эмоцый. Будзем спадзявацца, што цяпер вясна будзе радаваць нас сваім цудоўным надвор'ем!

Разделы сайта