Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2024

Каб мова родная гучала

21 лютага ў свеце адзначаецца

Міжнародны дзень роднай мовы 

Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.

                                      П. Панчанка

    Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

    Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

   Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

  Менавіта да гэтага дня ў дзіцячым садзе прайшлі розныя мерапрыемствы. Педагогі знаёмілі дзяцей з беларускімі казкамі, дзецi інсцэніравалі іх, успаміналі знаёмыя ім словы і вершы на роднай мове. У кожнай групе дзіцячага сада педагогамі былі праведзены гутаркі, дыдактычныя гульні. Дзеці з вялікім задавальненне разглядалі альбомы і лэпбукі “Беларускія народныя промыслы”, “Мая Радзіма Беларусь”, "Мой горад". 

Разделы сайта